"Рэал" і "Ювентус" выйшлі ў 1/2 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Відэа
У сераду сталі вядомыя яшчэ два паўфіналісты. Лёсаванне — ў пятніцу.
22 красавіка прайшлі два чвэрцьфіналы футбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Рэал" у цяжкім матчы выйграў у "Атлетыка" — 1:0 (першы матч — 0:0). Адзіны гол быў забіты на 88-й хвіліне, калі Крышціяну Раналду зрабіў галявую перадачу на Хаўера Эрнандэса і той не прамахнуўся. Адзначым, што ў апошнія 15 хвілін госці гулялі ў меншасці — за другую жоўтую картку быў выдалены Арда Туран.
"Манака" і "Ювентус" згулялі ўнічыю 0:0 (першы матч — 0:1).
Такім чынам у паўфінал выйшлі "Рэал" і "Ювентус". Раней туды патрапілі "Барселона" і "Баварыя". Лёсаванне 1/2 фіналу (матчы прызначаныя на 5-6 і 12-13 траўня) пройдзе ў пятніцу, 24 красавіка. Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца ў Берліне 6 чэрвеня.
Фота: Reuters