Афіцыйны Мінск незадаволены заявай Камітэта ААН па правах чалавека

Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. 


Нагадаем, што нагодай для гучнай міжнароднай заявы стала выкананне двух смяротных прысудаў. Справы Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі яшчэ знаходзіліся на разглядзе Камітэта ААН на момант іх смерці. 


Афіцыйны Мінск, аднак, лічыць, што ацэнкі Камітэта ААН не адпавядаюць Міжнароднаму пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы. Савіных нагадаў, што Беларусь не абяцала адмовіцца ад смяротнага пакарання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі