Андрэй Саннікаў знайшоўся ў СІЗА КДБ
Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла Люцына Бяльзацкая, маці Ірыны Халіп.
Пра тое, што Саннікава трымаюць у іх, паведаміў дзяжурны СІЗА КДБ. Раней супрацоўнікі гэтай установы казалі жонцы і маці Саннікава, што кандыдата ў прэзідэнты там няма.
Нагадаем, што журналістка Ірына Халіп 17 траўня атрымала дазвол на сустрэчу з мужам. Аднак жонцы Саннікава не дазволілі сустрэцца з ім, заявіўшы, што палітыка няма ў СІЗА КДБ. З той жа прычыны не прынялі перадачу ў маці Саннікава Алы.
Цяпер Ірына Халіп паспрабуе сустрэцца з мужам 19 траўня. Як адзначыла яе маці, 20 траўня заканчваецца тэрмін дзеяння дазволу на сустрэчу.