Ермакова: МВФ патрабуе выпусціць палітвязняў. Але яны не хочуць выходзіць
Старшыня Нацбанка дадае, што яны самі не хочуць выходзіць.
На пытанне, ці ёсць з боку МВФ патрабаванне выпусціць палітвязняў, старшыня Нацыянальнага банку дала станоўчы адказ.
"Такога, каб нейкая краіна з тых, якія ўпэўненыя, што эканоміку Беларусі трэба разглядаць праз прызму палітыкі, адмовілася ад такіх поглядаў, не было. Гэта далёка не ўсе дырэктары МВФ так лічаць, а толькі некаторыя. Гэта не хаваецца, што ёсць такое патрабаванне, што трэба выпусціць палітвязняў. А яны не хочуць выходзіць", — сказала Ермакова.