Еўрадэпутата Марэка Мігальскага зрабілі неўязным у Беларусь

Пра тое, што еўрадэпутату забаронены ўезд у нашу краіну, паведамляе сайт “Вясна” са словаў начальніка Аддзела па грамадзянстве і міграцыі Кастрычніцкага РУУС Мінску. Праваабаронцы хацелі запрасіць Мігальскага ў жніўні ў Беларусь.


Праваабаронца Зміцер Салаўёў хацеў аформіць запрашэнне еўрадэпутату. Ён занёс заяву ў Аддзел па грамадзянстве і міграцыі Кастрычніцкага РУУС Мінску. Праз пяць хвілін пасля сыходу з установы Салаўёву патэлефанавалі на мабільны і паведамілі, што Мігальскі неўязны. Праваабаронцу паабяцалі даслаць пісьмовы адказ.


Нагадаем, што ўезд у Беларусь забаронены старшыні Еўрапарламенту Ежы Бузэку і дэпутату Яцэку Пратасевічу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі