FEMEN: Ужо ёсць жадаючыя прыехаць з акцыяй у Беларусь

Нягледзячы на тое, што адбылося з актывісткамі руху ў Беларусі, украінскія феменісткі не толькі не адмаўляюцца ад паездак у нашу краіну, але і плануюць ужо бліжэйшым часам зладзіць некалькі акцый. І жадаючых, расказвае Еўрарадыё кіраўнічка руху FEMEN Ганна Гуцол, паехаць на топлес-акцыю пратэсту сярод сябраў руху хапае.
ganna_akcyi.mp3
Ганна Гуцол: “Будуць новыя паездкі ў Беларусь! Ужо ёсць дзяўчаты, што хочуць паехаць, але мы пакуль абмяркоўваем гэтае пытанне. Мы зараз хочам адэкватна прааналізаваць сітуацыю, якая склалася гэтымі днямі. І потым ужо можна будзе казаць пра наступныя паездкі”.

Па словах Ганны, не адмаўляюцца яны і ад акцый у Кіеве — побач з амбасадай Беларусі ва Украіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі