Лукашэнка: На ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне сам не пайду

Аляксандр Лукашэнка адразу адзначыў, што сам ён ніколі не пойдзе на ўвядзення мараторыя, бо "ведае настроі людзей". І прывёў прыклады некаторых суседзяў, дзе смяротнае пакаранне адмянілі, а цяпер, нібыта, шкадуюць.

Аднак, у канцы адказу на пытанне Лукашэнка адзначыў: "Магчыма, наша грамадства і падыйшло да таго, каб увесці мараторый ці адмяніць смяротнае пакаранне".

Нагадаем, сёння Аляксандр Лукашэнка выступаў з Пасланнем да Нацыянальнага сходу і народу, пасля гэтага адказвае на пытанні дэпутатаў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі