Магілёўская міліцыя блакуе журналістаў перад акцыяй

Журналіст сказаў, што прыкладна а 18.00 у двары яго дома з’явіўся “ціхар”, які пільнаваў яго. Калі спадар Асіпцоў яго сфатаграфаваў, назіральнік знік. Потым да журналіста прыйшлі двое яго знаёмых і паведамілі, што ля крамы “Евроопт” стаяць двое невядомых. 

Асіпцоў: "Дык вось, ля крамы стаяць два хлопцы, трымаюць у руцэ паперчыну, на якой напісана “Осіпцов” і маё фота. І яны адсочваюць кожнага мінака, які праходзіць паўз іх".

Па звестках карэспандэнта, спрабуюць заблакаваць не толькі прадстаўнікоў СМІ. Магілёўскія дэмакратычныя актывісты сёння атрымалі смс наступнага зместу: “Калі не хочаце трапіць у ІЧУ, заставайцеся дома”. Улады прымаюць і іншыя захады.

Асіпцоў: "За Аляксандрам Сімановічам, гэта адзін з тых, каго затрымалі 3 ліпеня, за ім прыехалі двое мліцыянтаў, сказалі што ён мусіць паехаць з імі, бо ёсць неабходнасць даскладання некаторых дакументаў па факце яго затрымання 3 ліпеня. А калі ён прыехаў у ленінскі аддзел міліцыі, на яго склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння і цяпер вязуць у ізалятар часовага ўтрымання. Там ён прабудзе да суда. "


Алесь Асіпцоў звязвае гэта з візітам Аляксандра Лукашэнкі на Магілёшчыну. Таму сёння праваахоўнікі хочуць не дапусціць акцыяў у абласным цэнтры.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі