Месяц таму быў затрыманы праваабаронца Алесь Бяляцкі

Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека і кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна", затрымалі 4 жніўня каля 17.00 у раёне плошчы Перамогі ў Мінску. У той жа вечар у яго кватэры, на лецішчы і ў офісе цэнтра "Вясна" прайшлі ператрусы, пасля чаго затрыманага даставілі на допыт у дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Пасля допыту Бяляцкі быў узяты пад варту. 12 жніўня праваабаронцу абвінавацілі ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі