Міліцыя не знайшла доказаў выкрадання актывістак Femen

Ельскі РАУС 18 студзеня адмовіўся праводзіць расследаванне выкрадання украінак. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе гомельскай міліцыі, падчас праверкі міліцыя не здабыла матэрыялаў або доказаў інфармацыі пра выкраданне і збіццё украінак.


Нагадаем, што актывісткі руху Femen Іна Шаўчэнка, Аксана Шачко і Аляксандра Нямчынава былі знойдзеныя міліцыяй ў памежнай зоне ў вёсцы Бекі Ельскага раёна 20 снежня. Яны паведамілі, што былі затрыманыя ўвечары 19 снежня на Усходнім аўтавакзале ў Мінску. Іх затрымлівалі шэсць мужчын, якія не прадставіліся, але адразу ж насунулі шапкі на вочы актывісткам і павезлі іх у невядомым кірунку. Затрыманню украінак папярэднічала акцыя ля цэнтральнай сядзібы КДБ.

Па словах дзяўчат, іх вывезлі ў лес, дзе пагражалі і здзекаваліся, прымушалі распранацца дагала, аблілі галавы зялёнкай, прымушалі трымаць плакаты з фашысцкай свастыкай. Усё гэта здымалася на відэакамеру, а праз некаторы час проста пакінулі ў лесе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі