Юрый Данькоў затрыманы, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі

Сведкам гэтага стаў грамадскі актывіст Цімафей Дранчук, які ў гэты час зайшоў у клуб. Як напісаў Дранчук у сацыяльных сетках, Данькову была паказаная пастанова на затрыманне і ператрус у працоўных памяшканнях. Аднак, як паведамляў БелаПАН, следчыя органы не спяшылі аб'явіць, што Данькоў затрыманы.

Пазней парталу tut.by ва Упраўленні Следчага камітэта паведамілі, што па выніках следчых дзеянняў было прынята рашэнне затрымаць ўладальніка Dankoff Club: "Грамадзянін Данькоў Юрый Пятровіч, 1963 года нараджэння, затрыманы ў якасці падазраванага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 171 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь — "Выкарыстанне занятку прастытуцыяй або стварэнне ўмоваў для заняткаў прастытуцыяй, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў". Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае ад 7 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Паведамляецца, што Данькоў знаходзіцца ў следчым ізалятары ГУУС Мінгарвыканкама.

Нагадаем, 24 жніўня ў "Данькоў-клубе" прайшоў ператрус. Была распачатая крымінальная справа ў дачыненні мастацкага кіраўніка і адміністратара, які падазраецца ў "стварэнні ўмоваў для заняткаў прастытуцыяй" (нібыта, гэта працягвалася ад 2006 года). Яго затрымалі.

На здымку: У 2001 годзе Юрый Данькоў спрабаваў паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, але не сабраў патрэбнай колькасці подпісаў. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі