Мінгарсуд пакінуў Уладзіміра Някляева пад хатнім арыштам
Суд пакінуў без задавальнення скаргу на рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска, які раней прызнаў правамернай гэтую меру стрымання.
"Сёння гарадскі суд адмовіў у змяненні меры стрымання для Уладзіміра Пракопавіча", — паведаміла РІА "Новости" адвакат экс-кандыдата Тамара Сідарэнка.