Нобелеўскую прэмію міру далі абаронцам правоў жанчын
У іх ліку прэзідэнтка Ліберыі.
Нобелеўскую прэмію міру за 2011 год прысудзілі прэзідэнтцы Ліберыі Элен Джонсан-Серліф, актывістцы ліберыйскага жаночага руху за мір Леймах Гбові ды еменцы Тавакул Карман.
Як інфармуе РІА "Новости", прэмія прысуджаная за іх "негвалтоўную барацьбу за бяспеку жанчын і за іх права на паўнавартасны ўдзел у міратворчай працы".
Цырымонія ўручэння ўзнагароды і чэка на суму ў адзін мільён еўра адбудзецца ў Осла 10 снежня ў дзень смерці яе заснавальніка — шведскага вынаходніка і прамыслоўца Альфрэда Нобеля. Уручэнне астатніх чатырох узнагародаў, а таксама эканамічнай прэміі памяці Альфрэда Нобеля адбудзецца таксама 10 снежня, але ў Стакгольме.