Польскія НДА заступіліся за актывістак FEMEN
Яны распаўсюдзілі заяву ў сувязі з выкраданнем актывістак украінскай арганізацыі.
У заяве выказваецца рашучы пратэст супраць гвалтоўнага акту, здзейсненага ў дачыненні да ўкраінскіх актывістак феміністычнага руху FEMEN. Прадстаўнікі польскіх НДА патрабуюць неадкладнага расследавання і пакарання асоб, вінаватых у здзяйсненні гэтага злачынства.
Заяву падпісалі Працоўная група па Беларусі пры групе “Замежжа”, Фундацыя Стэфана Баторыя, фонд “Адукацыя для дэмакратыі”, Хельсінкскі фонд па правах чалавека, Фонд “Іншая прастора” і іншыя, паведамляе сайт “Вясны”.
Нагадаем, што актывістак FEMEN выкралі 19 снежня ў Мінску, пасля іх акцыі ля КДБ. Яны знайшліся амаль праз суткі ў невялікай вёсцы на беларуска-украінскай мяжы. Жанчыны былі збітыя.