Лепшыя фатографы — пра вайну ў Лівіі, цунамі ў Японіі і пратэсты Femen
Пераможцы World Press Photo 2012 — самага прэстыжнага міжнароднага конкурсу сярод навінных фотарэпарцёраў.
Катэгорыя "Мастацтва і забавы"
1 месца David Goldman
Афганістан. Канадскі капрал Ben Vandandaigue іграе на барабанах на базе саюзнікаў Sperwan Ghar.
2 месца Vincent Boisot
Тыдзень моды ў Дакары. Мадэль чакае завяршэння работы краўца ў цэнтры Дакара, Сенегал.
1 месца фотагісторыя: Рэстаранныя спевакі Сочы
Катэгорыя Прырода
1 месца Jenny E. Ross
Белы мядзведзь разбурае гнёзды марскіх птушак у пошуках ежы. Аранскія выспы, Новая Зямля.
2 месца Joan Costa
Гетэрапода, якую злавілі ў Ціхім акіяне падчас пятага этапу экспедыцыі Маласпіна, паміж Сіднэем і Ганалулу.
1 месца фотагісторыя: Brent Stirton
Насарогу выдаляюць рог, каб абараніць яго ад браканьераў.
Катэгорыя "Гарачыя навіны"
1 месца Yuri Kozyrev
На працягу некалькіх тыдняў паўстанцы супрацьстаялі войскам Кадафі са спадзевам, што астатні свет прыйдзе да іх на дапамогу.
2 месца, Massoud Hossaini
Забітыя і параненыя пасля тэракту афганскія мусульмане-шыіты. Тэракт адбыўся падчас рэлігійнай цырымоніі ў цэнтры Кабула.
1 месца фотагісторыя: пасля цунамі ў Natori City успыхваюць пажары
Катэгорыя "Сучасныя праблемы"
1 месца, Brent Stirton
Марыя, наркаманка и прастытутка, у чаканні кліента ў пакоі, які яна здымае ў Крывым Рогу, Украіна.
2 месца, Ilvy Njiokiktjien
Афрыканская кроў. Сяржант ваеннага лагера паказвае юнакам, як карыстацца зброяй. Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка.
1 месца фотагісторыя, Stephanie Sinclair
Дзяўчынкі-нявесты. Дзіцячыя шлюбы забароненыя ў шмат якіх краінах, але гэтая старажытная традыцыя дагэтуль мае месца ў некаторых рэгіёнах.
Катэгорыя "Людзі ў навінах"
1 месца, Samuel Aranda
Жанчына абдымае параненага сваяка ўсярэдзіне мячэці, прыстасаванай пад шпіталь падчас сутыкненняў у Санаа ў Емене.
2 месца, Tomasz Lazar
Арышт пратэстоўцаў у Гарлеме, Нью-Ёрк.
1 месца фотагісторыі, Yasuyoshi Chiba
Наступствы цунамі ў Японіі, сакавік-красавік.
Катэгорыя "Паўсядзённае жыццё"
1 месца, Damir Sagolj
Партрэт Кім Ір Сена ў Пхеньяне, Паўночная Карэя.
2 месца Johnny Haglund
Поўны рот. Дзяўчынка ловіць рыбу ў рацэ Конга, паблізу ад горада Кісангані, Дэмакратычная Рэспубліка Конга.
1 месца фотагісторыя, Alejandro Kirchuk
Не дазволю табе сысці. Маркас, 89 гадоў, і Моніка, 87 гадоў, жывуць разам у іх кватэры ў Буэнас-Айрэсе ўжо 65 гадоў. У 2007 годзе ў Монікі знайшлі хваробу Альцгеймера. З гэтага моманту яе муж прысвяціў усяго сябе клопату пра сваю жонку.
Катэгорыя "Партрэт"
1 месца Дацкая і іранская культуры. 27-гадовая актрыса іранскага паходжання Mellica Mehraban вырасла ў Даніі, аднак дэбютавала ў Іране ў 2011 годзе.
2 месца Guillaume Herbaut
Іна Шаўчэнка, 21, з'яўляецца адной з лідарак Femen. Украінскія феміністкі ладзяць топлес-пратэсты супраць сэкс-турыстаў, сэксізму і сацыяльных праблемаў.
1 месца фотагісторыя. У пакоі для допытаў, Украіна.
Катэгорыя "Спорт"
1 месца Donald Miralle, Jr.Ironman World Championship. Атлеты плывуць над касякамі рыбы падчас сусветнага чэмпіянату па трыятлоне на Гаваях.
2 месца Ray McManus
Паўабаронца. Эпізод матча па рэгбі падчас праліўнога дажджу паміж камандамі Old Belvedere і Blackrock у Дубліне, Ірландыя.
1 месца фотагісторыя Alexander Taran
Стрэлка — аматарскія спаборніцтвы барацьбітоў без правілаў у Расіі. Спаборніцтвы заканчваюцца толькі пасля прызнання паразы адным з удзельнікаў ці пасля накдаўна.
Катэгорыя "Галоўныя навіны"
1 месца Alex Majoli
Мубарак, сыходзь! Пратэстоўцы на плошчы Тахрыр у Каіры.
2 месца Lars Lindqvist
Землятрус у Японіі. Пасля магутнага цунамі караблі ў порце Ішынамакі апынуліся закінутымі на пірс.
1 месца фотагісторыя, Remi Ochlik
Бітва за Лівію.