Свабодны тэатр атрымаў прэстыжны амерыканскі тэатральны прыз
Уручэнне аднаго з галоўных амерыканскіх тэатральных прызоў OBIE Award — такі вынік гастроляў беларускага Свабоднага тэатру па ЗША.
У адсутнасць сябраў трупы, якая адляцела з Нью-Ёрка, прыз прынялі кіраўнікі тэатраў LaMama і Public Theatre. Ад імя кіраўніцтва Свабоднага тэатра прамову падзякі зачытаў прадзюсэр фестывалю Under the Radar Марк Расэл. У прамове былі пералічаныя ўсе сябры трупы, якая прайшла складаны шлях незалежнага тэатральнага калектыву. Адгэтуль, усе афішы Свабоднага тэатра ў часе выступаў у Амерыцы будзе ўпрыгожваць надпіс “Уладальнікі прыза OBIE-2011”, паведамляе Хартыя-97.