У 25-градусны мароз FEMEN зладзілі акцыю каля офіса "Газпрама" (фота)
На топлес-акцыі ў Маскве актывісткі патрабавалі спыніць "газавы тэрор" супраць Украіны.
Як перадае interfax.by, дзяўчаты разгарнулі плакаты "Стоп газавы шантаж" і "Гасі Газпрам!". Паведамляецца таксама, што адна з актывістак FEMEN Аксана Шачко ўзняла ўкраінскі сцяг. Дзяўчыну затрымалі і даставілі ў паліцэйскі пастарунак.
FEMEN патрабуе перагледзець кошты на газ для Украіны, прадугледжаныя газавымі кантрактамі паміж экс-прэм'ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай і расійскім кіраўніком урада Уладзімірам Пуціным.
Фота: itar-tass.com