У дзень нараджэння Саннікава яго вызвалення запатрабуюць у Варшаве

У гэты дзень у польскай сталіцы пройдзе акцыя салідарнасці з ім. Мерапрыемства распачнецца а 18-й гадзіне перад галоўнай брамай Варшаўскага ўніверсітэту (Krakowskie Przedmieście 26/28). Арганізатарам акцыі выступае "Еўрапейская Беларусь".

Нагадаем, што Саннікава затрымалі 19 снежня 2010 года падчас мірнай маніфестацыі супраць фальсіфікацыі выбараў. 14 траўня 2011 года яго асудзілі на 5 гадоў узмоцненага рэжыму — нібыта за арганізацыю "масавых беспарадкаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі