У Магілёве застаецца адно месца для масавых акцый

6 ліпеня Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу магілёўскіх апазіцыянераў. Суд вырашыў, што гарвыканкам мае права вызначаць месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў.


Мясцовыя ж дэмакраты хацелі, каб колькасць такіх пляцовак павялічылася. Яны хацелі прызнаць незаконнай адмову гарвыканкама на правядзенне ў сакавіку пікетаў у цэнтры горада. Тады пікетоўцы мусілі агітаваць за вызваленне беларускіх палітвязняў.


Дарэчы, адзіным месцам у Магілёве для масавых мерапрыемстваў застаецца стадыён па вуліцы Чалюскінцаў. Ён знаходзіцца ў бязлюдным месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі