У Варшаве гаварылі пра смяротнае пакаранне ў Беларусі (фота)
11 сакавіка ў Варшаўскім універсітэце прайшла сустрэча пад назвай “Пра пакаранне смерцю ў Беларусі".
Асноўная ўвага на ёй была нададзена справе пакараным смерцю за выбух у мінскім метро Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву.
У мерапрыемстве ўзялі удзел Любоў Кавалёва, маці Уладзіслава, юрыст-праваабаронца Раман Кісляк, які прадстаўляе інтарэсы асуджаных да смерці і іх сем’яў перад Камітэтам ААН па правах чалавека, іншыя беларускія і польскія праваабаронцы.
Большую частку ўдзельнікаў сустрэчы складалі студэнты-юрысты Варшаўскага ўніверсітэту.