Уладзіміра Някляева вылучылі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры
Такое рашэнне прыняў Беларускі ПЭН-Цэнтр.
Нобелеўскую прэмію ўручаюць штогод у першай палове кастрычніка ў Стакгольме. Звычайна, прэмію атрымліваюць пісьменнікі, творы якіх заслужылі прызнанне на розных еўрапейскіх мовах. Шанцы Някляева невялікія, бо яго перакладалі мала. У Еўропе яго больш ведаюць як палітыка, чым як пісьменніка, піша "Наша ніва".