Відавочца: Мы выбіраліся з метро па рэйках

Відавочца Арыф: "На момант выбуху я пад'язджаў на цягніку метро да станцыі "Кастрычніцкая" з боку Цэнтральнага вакзалу. Было яшчэ, можа, метраў 200-300 да станцыі, і ў гэты момант цягнік страсянула, а ў нас заклала вушы. Мы не зразумелі, што гэта выбух.   Людзі ціха сядзелі, бо ніхто не падумаў, што гэта выбух. Для нашай краіны гэта нонсэнс. Мы пачалі пад'язджаць да "Кастрычніцкай". Там было цёмна. Тады ўсе зразумелі, што адбылося. Людзі з платформы стукалі ў вокны, у дзверы вагона. Нічога не відаць было, пыл стаяў. Паніка была.
 
Людзі сядзелі і ня ведалі, што адбываецца. Нехта націснуў кнопку, папрасіў машыніста патлумачыць, што адбываецца. Адказалі: сядзіце ціха. Цягнік крануўся, паехаў далей на наступную станцыю.  Не даязджаючы метраў 300 да станцыі "Плошча Перамогі", мы спыніліся і рухаліся назад па некалькі метраў. Потым машыніст цалкам спыніўся і сказаў, што зараз нас праінструктуе і мы будзем выходзіць самі па тунэлі. Праз пару хвілін ён зайшоў, сказаў, як ісці, якога боку трымацца, каб, не дай Бог, мы не закранулі рэйкі пад напружаннем. І патроху мы пачалі спускаць людзей, найперш жанчын і дзяцей з першага вагону. Потым машыніст пайшоў у другі вагон, а мы рушылі наперад. Мы дайшлі да станцыі метро "Плошча Перамогі". Там нас сустракалі і дапамагалі праз рэйкі перабрацца і вылезці наверх. Людзі былі спакойныя, толькі званілі родным і папярэджвалі, каб ніхто не заходзіў у метро".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі