Якаўлеўскі: Праявілася "чырвоная лінія", пра якую казаў Лукашэнка
Палітычны аглядальнік пракаментаваў адказ МЗС нашай краіны на чарговыя санкцыі і заявы з боку ЕС.
Раман Якаўлеўскі лічыць, што распачалася замарозка дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю — з аднаго боку, і ЕС ды Польшчай — з другога:
"Гэтая заява нам праясніла тое, што меў на ўвазе Лукашэнка гаворачы пра нейкую "чырвоную лінію" [у адносінах ЕС і Беларусі, якую ён не раіў пераходзіць]. Вось яна і праявілася... На мой погляд, што датычыцца прадстаўніцтва Еўразвязу, фактычна
дыпмісіі, то гэта ўпершыню такі выпадак у яшчэ кароткай гісторыі службы
знешніх адносін Еўразвяза Кэтрын Эштан... Гэта фактычна замарозка
дыпламатычных адносін".
120228 Jakauleuski1.mp3
Што да пагрозы МЗС Беларусі, у выпадку працягу ціску на наша краіну ў выглядзе санкцый ужыць у адказ нейкія захады, то Якаўлеўскі мяркуе, што варта чакаць "псіхалагічнай вайны".
Якаўлеўскі: "Скарачэнне персаналу [прадстаўніцтва ЕС і амбасады Польшчы]. Як гэта было з амерыканскай амбасадай... Таксама я не выключаю, што мы ў хуткім часе станем сведкамі чарговых "тэлесерыялаў" наконт дыпламатаў. Гэта значыць псіхалагічная вайна".