Рэжым пачаў правакацыю вакол плана "Перамога"

Фэйкавае паведамленне

Фэйкавае паведамленне

У інтэрнэце з'явіліся паведамленні, нібыта ў сувязі з "выбарамі" ў Расіі Ціханоўская ўводзіць у дзеянне план "Перамога". Паведамленні рассылаюцца з фэйкавага канала, які выдае сябе за канал ByPol. У іх гаворыцца, быццам "выбары" ў Расіі "стануць першым этапам разбурэння крамлёўскага рэжыму пад націскам УСУ і легіёна Свабодная Расія".

Да паведамлення далучаная спасылка на нібыта план.

Варта адзначыць, што фэйкавы канал створаны 13 сакавіка. Усе паведамленні ў ім, акрамя апошняга, залітыя ў той жа дзень.

Офіс Ціханоўскай называе фэйкам гэтыя паведамленні.

Пераходзіць па спасылках у такіх каналах не рэкамендуецца: сілавікі могуць дэананімізаваць вас па даных акаўнту. Раней пасля такіх рассылак часта адбываліся затрыманні людзей у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі