Рок-салідарнасць абвяшчае конкурс, прысвечаны забароненым музыкам

Нягледзячы на адносную адлігу, у Беларусі застаюцца забароненыя музыкі. Разам з монстрамі беларускага рока кшталту гурта “Ляпіс Трубяцкі” ці Змітра Вайцюшкевіча, з праблемамі арганізацыі канцэртаў сутыкаюцца і маладыя гурты, напрыклад, мінчане Amaroka, гарадзенцы Pet Nihil і іншыя.

“Гэты факт падштурхнуў нас стварыць адмысловы конкурс творчых прац. Трэба высмейваць самадурства цэнзараў ад культуры праз народную карыкатурную творчасць, — перакананыя каардытнатары кампаніі “Рок-салідарнасць”. — Заклікаем крэатыўных і не вельмі людзей далучыцца да конкурсу. Фармат прац любы: малюнкі, карыкатуры, вершы, апавяданні, песні, альбо проста цікавыя ідэі. Арганізатары, таксама гатовыя дапамагчы ў рэалізацыі ідэй у падтрымку музыкаў з так званых “чорных спісаў””.

Усім удзельнікам конкурсу арганізатары абяцаюць сімвалічныя падарункі: дыскі, майкі, плакаты беларускіх гуртоў. А аўтары лепшых прац атрымаюць спецыяльныя прызы — абанементы на канцэрты беларускіх гуртоў на працягу года! Дасылаць свае працы можна на адрас [email protected] да канца жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі