Румас — у Алматы: IT-сфера — нацыянальны прыярытэт развіцця Беларусі

Румас — у Алматы: IT-сфера — нацыянальны прыярытэт развіцця Беларусі

31 студзеня беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас выступіў у Алматы на форуме "Лічбавая будучыня глабальнай эканомікі". Яго даклад меў назву "IT-сфера — нацыянальны прыярытэт развіцця Беларусі". Румас праінфармаваў пра поспехі нашай краіны па пераводзе эканомікі "на лічбавыя рэйкі". Ён падкрэсліў, што ў Беларусі створана адпаведная сусветным стандартам інфраструктура перадачы, захоўвання і апрацоўкі звестак. Прэм'ер назваў ключавым праект па стварэнні Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных. Паводле яго слоў, "укараненне электроннага дакументаабароту ў маштабах усё краіны — унікальны досвед", і Беларусь "у ліку лідараў".

Сёння ў нашай краіне працуюць над стварэннем нацыянальнай інтэграцыйнай даведкава-разліковай сістэмы. Румас распавёў, што рэалізацыя праекта дазволіць пачаць выдачу біяметрычных пашпартоў.

Ну і, вядома ж, Сяргей Румас згадаў пра Парк высокіх тэхналогій, які ва Усходняй Еўропе стаў "рэгіянальным цэнтрам прыцягнення найлепшых талентаў і розумаў". "Гэты сектар эканомікі Беларусі найхутчэй расце — экспарт па выніках мінулага года склаў 2 мільярды долараў, цытуе словы прэм'ер-міністра яго прэс-служба. — Хаця тры гады таму ён не перавышаў і чвэрці гэтай сумы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі