Сацыяльную сетку "ВКонтакте" ў Расіі ўнеслі ў "чорны спіс" сайтаў памылкова
Нібыта, супрацоўнік не там паставіў "птушку", заявіў прадстаўнік Раскамнагляду.
Інфармацыя пра ўключэнне ў "чорны спіс" была змешчана на сайце адзінага рэестру інтэрнэт-старонак (ён дзейнічае з лістапада 2012-га), якія ўтрымліваюць інфармацыю, забароненую для распаўсюду на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, паведамляе РІА "Новости". Праз гадзіну было заяўлена пра памылку.
Нагадаем, "ВКонтакте" з'яўляецца адной з найбуйнейшых у расійскай інтэрнэт-прасторы (як і ў беларускай) сацыяльнай сеткай. Яго штодзённая аўдыторыя налічвае больш за 40 мільёнаў чалавек.
Фота — ria.ru