Сёлетняя восеньская сесія — самая кароткая ў гісторыі беларускага парламента

Сёлетняя восеньская сесія — самая кароткая ў гісторыі беларускага парламента

Закрыццё першай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прызначанае на 19 снежня. Гэта будзе самая кароткая першая сесія за гісторыю беларускага парламента — усяго 14 дзён. За гэты час дэпутаты паспеюць сабрацца толькі на тры пасяджэнні.

Звычайна першая восеньская сесія пачынаецца ў кастрычніку і заканчваецца ў снежні і цягнецца не менш за два месяцы. Першая сесія Палаты прадстаўнікоў шостага склікання працягвалася 71 дзень, пятага — 63 дні. 

Што пайшло не так гэтым разам? Як растлумачылі Еўрарадыё ў Палаце прадстаўнікоў, восеньская сесія павінна скончыцца да Новага года незалежна ад таго, калі яна пачалася. Але парламенцкія выбары прайшлі не ў верасні 2020 года, як гэта было запланавана, а сёлета, у лістападзе. Прычына — жаданне ўладаў развесці прэзідэнцкія і парламенцкія выбары, якія прыпадалі на жнівень-верасень 2020 года.

У выніку на першую сесію парламентарыям засталося ўсяго нічога — 14 дзён.

Цяпер ужо экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая лічыць, што, скараціўшы дэпутацкія паўнамоцтвы амаль на год, Цэнтрвыбаркам парушыў Канстытуцыю. Яна звярнулася са скаргай на дзеянні ЦВК у Вярхоўны Суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі