Севярынец: найхутчэй будзе раскол наменклатуры

Севярынец: найхутчэй будзе раскол наменклатуры

Ад 30% да 70% беларусаў гатовыя выйсці на акцыі пратэсту. Пра гэта 3 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец. Ён спасылаецца на замер сярод розных слаёў грамадства, якое праводзіў разам з паплечнікамі. Як вядома, у нашай краіне няма незалежных сацыялагічных службаў. Севярынец прызнае, што іх працу нельга назваць навуковым даследаваннем, але яна "дае рэальны зрэз" настрояў грамадства.  

Даследаванне прайшло ў больш за 50 гарадах Беларусі. Напрыклад, у Мядзельскім раёне "пад 200 чалавек апыталі", кажа палітык. Паводле яго слоў, у Аляксандра Лукашэнкі "рэйтынгу 3%-7%, максімум 10%". І гэта таксама паказваюць апытанні ў інтэрнэце.

Павел Севярынец мяркуе, што ў Беларусі "найхутчэй будзе раскол наменклатуры і да рэальнай рэвалюцыі справа не дойдзе". Ён хацеў бы, каб гэта была "аксамітная рэвалюцыя".

Палітык перакананы, што "у людзей кіпіць ужо". "Беларусы абураны, яны выходзілі і будуць выходзіць, — кажа Севярынец. — Не будзе легальных пікетаў, будуць карміць галубоў, галубоў не будзе, — вераб'ёў. І з гэтым нічога не зробіш... Асноўны сэнс пікетаў — пратэст і салідарнасць".

Палітык адзначае, што калі ў Мінску людзі гатовы да пратэстаў, то ў сярэдніх гарадах — да забастоўкі, а ў малых гарадах — да салідарнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі