На "Дзяды" ў Мінску прайшлі шэсце і мітынг (анлайн, фота, відэа)

15.37. Мінская міліцыя затрымала за майку пра "цара-самазванца" (фота)
 

15.24. Па звестках назіральнікаў-праваабаронцаў, у пачатку шэсця было блізу 300 чалавек, а ў Курапаты прыйшлі больш за 400.
 

15.04. Удзельнікаў мінскага шэсця правакавалі нецвярозыя маладыя людзі. Інцыдэнт адбыўся, калі калона праходзіла па вуліцы Карбышава.

14.51. Пасля выступленняў іншых лідараў КХП-БНФ мітынг быў абвешчаны закончаным. У Курапатах пачалі ўсталёўваць драўляныя крыжы, якія сёння прынеслі людзі.

14.40. Адзін з лідараў Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Валерый Буйвал прачытаў зварот кіраўніка партыі Зянона Пазняка да беларусаў.

14.20. Удзельнікі шэсця ўжо ў Курапатах, неўзабаве пачнецца мітынг.

14.00. Калона ўжо каля кальцавой аўтадарогi.
 

13.49. Калона ўжо ідзе па ходніках вуліцы Мірашнічэнкі. Нагадаем, пачатак мітынга ў Курапатах запланаваны на 14.30.

Удзельнікі шэсця адпачываюць на прыпынку грамадскага транспарту.

Сябры "Маладога фронту" ў калоне.

13.25. Калона праходзіць Лагойскі тракт. Па дарозе да ўдзельнікаў шэсця працягваюць далучацца людзі.
 

12.59. Фотарэпартаж з мінскага шэсця на "Дзяды".
 

12.40. Калона, у якой крочаць сотні людзей, працягвае свой шлях. Яна ўжо прайшла храм Усіх Святых.

12.15. Удзельнікі акцыі павярнулі на вуліцу Кастуся Каліноўскага.

12.07. Еўрарадыё паразмаўляла з адным з кіраўнікоў Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым, які ідзе ў калоне. Ён пракаментаваў адстаўку дзяржсакратара Савета бяспекі Леаніда Мальцава ды прагназуе прыход на гэтую пасаду Віктара Лукашэнкі.

11.43. Калона падыходзіць да Нацыянальнай бібліятэкі.

11.35. У калоне можна пабачыць расцяжку "Маладога фронту", сцягі "Маладой Беларусі" г. зн. актывісты гэтых арганізацый удзельнічаюць у акцыі, арганізаванай КХП-БНФ.

11.25. Сярод удзельнікаў акцыі шмат маладых людзей. Калона ідзе па ходніках праспекта Незалежнасці.

11.19. Калона скандавала: "Жыве Беларусь!".

11.13. На акцыю прыйшоў і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч (на здымку ў цэнтры). Ён сказаў Еўрарадыё, што малая колькасць удзельнікаў у апошнія гады — гэта следства сітуацыі ў нашай краіне. "Людзі не вераць, што ўдзелам у такіх акцыях можна нешта змяніць, а некаторыя запалоханыя, не хочуць патрапляць у аб'ектывы "аператараў", — кажа Янукевіч.

11.11. У калоне ўжо каля 300 чалавек.

11.00. Акцыя пачалася. Дарэчы, сёлета яна праводзіцца ў беларускай сталіцы 25-ы раз.

10.43. На месцы збору сабралося каля 200 чалавек, пачала фармавацца калона. Рыхтуюць драўляныя крыжы, якія панясуць у Курапаты.

***

Збор прызначаны на 10.30 каля будынка Мінскага гадзіннікавага заводу на праспекце Незалежнасці. Плануецца, што калона пачне шэсце па тратуарах а 11-й і прыбудзе ў Курапаты да 14.30. Пасля гэтага пачнецца мітынг. Мінгарвыканкам дазволіў праводзіць мерапрыемства да 19-й, але яно скончыцца значна раней, кажа Беленькі.



Па яго словах, у мерапрыемстве дазволена ўдзельнічаць да 5000 чалавек. Шэсці апошніх гадоў паказваюць, што 80% удзельнікаў — моладзь, адзначыў Беленькі.



Акрамя таго, палітычныя актывісты падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне 10 лістапада шэсця да Лошыцкага яра — месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій.



Фота — bymedia.net

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі