Сілавікі забралі сервер БелаПАН з "Белтэлекама"

Сілавікі забралі сервер БелаПАН з "Белтэлекама"

Сілавікі канфіскавалі ў "Белтэлекаме" сервер інфармагенцтва БелаПАН, паведамляе ТГ-канал Naviny.by.

Гэта адбылося ў прысутнасці журналіста БелаПАН Захара Шчарбакова. У яго адбыўся ператрус, сілавікі канфіскавалі тэхніку: ноўтбук, тэлефон і флэшкі. Самлога яго адпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні. 

У пастанове на ператрус гаварылася, што ён праводзіцца ў рамках крымінальных спраў аб масавых беспарадках і групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкулы 293 і 342 КК).

Пасля ператрусу Шчарбакова павезлі ў офіс "Белтэлекама" на вуліцы Захарава, 55 — там размяшчаецца Міжнародны цэнтр камутацыі, дзе быў і сервер БелаПАНа. У прысутнасці журналіста сілавікі забралі сервер.

Як паведамляла Еўрарадыё, у першай палове дня знік доступ да сайта БелаПАН.

На Акрэсціна паводле апошніх звестак адправілі трох чалавек, якія маеюць або мелі дачыненне да інфармагенцтва, — экс-дырэктара Дзмітрыя Наважылава, галоўную рэдактарку Ірыну Леўшыну і бухгалтара Кацярыну Боеву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі