Следчы камітэт пачаў крымінальныя справы праз пагрозы і машыну Марыі Васілевіч
Силовики рядом с машиной Василевич
Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу прыз пагрозы ў адрас дэпутата Палаты прадстаўнікоў Марыі Васілевіч. Таксама распачатая крымінальная справа супраць тых, хто ўночы на 28 жніўня пашкодзіў аўтамабіль дэпутата.
Нагадаем, раніцай 28 жніўня суседзі Васілевіч убачылі сілавікоў побач з Geely, падораным ёй за перамогу ў конкурсе прыгажосці. Машына была пашкоджаная: шкло разбіта, а ў дзверы злева — некалькі адтулін. У СК лічаць, што такім чынам невядомыя выказалі "помсту за яе палітычныя погляды і пазіцыю".
"Напярэдадні ў адрас дэпутата паступалі пагрозы гвалту, пашкоджання маёмасці, а таксама шматлікія абразы ў месенджарах (Viber, Telegram і інш.)", — дадаюць у прэс-службе Следчага камітэта.
Марыя Васілевіч — адна з нешматлікіх дэпутатак, якія публічна выказваліся пра гвалт, учынены сілавікамі на вуліцах беларускіх гарадоў з 9 да 13 жніўня. Яна ездзіла ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, каб паразмаўляць з ахвярамі разгону пратэстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.