Стала вядома, чаму сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю "Медыя-Палессе"
Напярэдадні ў рэдакцыі "Медыя-Палесся" і дома ў журналістаў прайшлі ператрусы
Ператрусы ў рэдакцыі "Медыя-Палесся" і дома ў журналістаў праводзілі супрацоўнікі КДБ, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце медыя. Ператрусы праводзілі "следчыя групы КДБ у межах крымінальнай справы "Акт тэрарызму".
Офіс партала знаходзіцца ў Лунінцы, ператрусы праходзілі таксама і ў Пінску. У журналістаў забралі сродкі сувязі і носьбіты інфармацыі.
Напярэдадні ў Беларусі з ператрусамі і затрыманнямі сутыкнуліся цэлы шэраг рэдакцый і журналістаў. Сілавікі прыходзілі з ператрусамі ў рэдакцыі "Брэсцкай газеты", Intex-Press і "Нашай Нівы". Былі затрыманыя 7 прадстаўнікоў медыя. Як заявіў увечары ў эфіры Беларускага тэлебачання намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак, ператрусы і затрыманні праводзіліся ў межах шырокамаштабнай аперацыі "па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.