Стала вядома, чым заменяць часова закрытыя пяць станцый метро ў Мінску
Стала вядома, чым заменяць пяць станцый метро ў Мінску — "Маладзёжную", "Пушкінскую", "Спартыўную", "Кунцаўшчыну" і "Каменную Горку", якія 21 і 22 сакавіка не будуць працаваць (цягнікі на Аўтазаводскай лініі часова будуць курсіраваць ад "Магілёўскай" да "Фрунзенскай"). Транспартнікі прапанавалі альтэрнатыўныя варыянты перасоўвання, паведамляе minsknews.by.
У суботу і нядзелю арганізуецца хуткасны аўтобус № 913С ад станцыі "Каменная Горка" да станцыі "Кастрычніцкая" з васьмю прыпынкамі. Інтэрвал руху складзе 2-4 хвіліны. Аўтобус будзе курсіраваць ад 05:15 да 01:05.
Таксама прапануецца дабірацца ад "Каменнай Горкі" да "Фрунзенскай" на тралейбусах № 13 і № 13Д. Яны будуць курсіраваць з інтэрвалам 6-8 хвілін ад 05:20 да 01:00.
Транспартнікі прапануюць і варыянты даезду ад часова закрытых станцый Аўтазаводскай лініі да Маскоўскай лініі метро.
Часовае закрыццё станцый спатрэбілася з-за правядзення працаў па ўрэзцы стрэлкі другой лініі метро з трэцяй. Раней планавалася, што спатрэбіцца 5 дзён, пасля — 7, але ў выніку вырашылі ўсё зрабіць за 2 дні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.