Студзень 2025-га быў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Беларусі

У студзені зафіксавалі рэкорд

У студзені зафіксавалі рэкорд / Euroradio

Студзень 2025-га быў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Беларусі (дагэтуль рэкордным быў студзень 2020-га). Сіноптыкі кажуць, што сярэдняя месячная тэмпература была блізкая да сакавіцкай і склала плюс 1,2 градуса. Гэта вышэй за кліматычную норму на 5,3 градуса.

Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі нашай краіны. Найбольшыя станоўчыя адхіленні ад кліматычнай нормы былі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях, найменшыя — на Брэстчыне, паведамляе БЕЛТА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі