Суд адхіліў іск TUT.by да ПВТ

Суд адхіліў іск TUT.by да ПВТ

У пятніцу Эканамічны суд Мінска адхіліў іск ТАА "Тут Бай Медыя" да Парка высокіх тэхналогій (да назіральнага савета і адміністрацыі), паведамляе zerkalo.io. Кампанія прасіла прызнаць несапраўдным рашэнне аб страце права на льготы ў 2019-2021 гадах. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме па хадайніцтве адміністрацыі ПВТ. Кампанія будзе абскарджваць гэтае рашэнне.

Як вядома, пасля таго як ПВТ абвясціў, што TUT.by атрымліваў ільготы незаконна, у рэдакцыю, у офісы і ў кватэры супрацоўнікаў кампаніі прыйшлі сілавікі.  КДК пачаў крымінальную справу па артыкуле аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Высветлілася, што TUT.by пазбавілі правоў на льготы рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій пасля ліста з Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. У ПВТ аднагалосна падтрымалі просьбу КДК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі