Суд адправіў пратакол журналіста Рамана Васюковіча "на дапрацоўку" ў міліцыю

Суд адправіў пратакол журналіста Рамана Васюковіча "на дапрацоўку" ў міліцыю

Кастрычніцкі суд Мінска адправіў пратакол журналіста Рамана Васюковіча "на дапрацоўку" ў міліцыю. Справа разглядалася 19 сакавіка. У журналіста, які вяртаўся з Украіны, у багажы знайшлі некалькі асобнікаў кнігі "Беларускі Данбас" Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша. Судзілі за перавозку "экстрэмісцкай прадукцыі", якая яшчэ не прызнана экстрэмісцкай (суд па прызнанні кнігі экстрэмісцкай прызначаны на 26 сакавіка).

Суддзя вырашыў Рамана Васюковіча пакуль не караць. За захоўванне і перавозку "інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць" Васюковічу пагражае штраф — да 1450 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі