"Сухараўскаму жывадзёру" прысудзілі тры гады, але адзін скасавалі — па амністыі

Мікалай Кавалёў на судзе / sb.by
Мікалай Кавалёў на судзе / sb.by

Суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд 22-гадоваму мінчуку Мікалаю Кавалёву, якога судзілі за жорсткае забойства катоў, піша "СБ. Беларусь сегодня".

Яго прызналі вінаватым па частцы 1 і частцы 2 артыкула 339-1 (жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яе гібель і калецтва, здзейсненае з хуліганскіх і іншых нізкіх памкненняў, здзейсненае паўторна) КК Беларусі. Маладому чалавеку прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму . Аднак Кавалёў трапіў пад сёлетнюю амністыю, таму тэрмін пакарання яму скарацілі на адзін год. У калоніі ён правядзе два гады.

Таксама ён павінен аплаціць 2200 рублёў як кампенсацыю выдаткаў за правядзенне экспертызы.

Як распавядала Еўрарадыё, суд над Кавалёвым пачаўся на мінулым тыдні. У справе фігуравала 15 эпізодаў здзекаў з жывёлаў, 14 катоў загінулі.

Кавалёў атрымаў мянушку "Сухараўскі жывадзёр" — па назве мінскага мікрараёна, у якім ён жыў. Паведамлялася, што з катоў ён здзекваўся яшчэ з 2020 года. Аднак міліцыя ігнаравала скаргі на яго — нават пасля таго, як Кавалёў сам прызнаўся ў забойстве жывёлаў пасля аднаго з затрыманняў. Толькі ў жніўні 2022 года пасля настойлівых захадаў зоаабаронцаў на мінчука пачалі крымінальную справу.

Дарэчы, стацыянарная судова-псіхіятрычная экспертыза засведчыла, што малады чалавек падчас злачынстваў ўсведамляў іх фактычны характар, грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і мог кіраваць імі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі