Супрацоўнікі Віцебскай птушкафабрыкі сустракаюць Шарэйку (фотафакт)
![Супрацоўнікі Віцебскай птушкафабрыкі сустракаюць Шарэйку (фотафакт)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/szareika_vitebsk.jpg.webp?itok=yuDV_MDR)
Вырак па справе чальца Савета Рэспублікі і дырэктара Віцебскай птушкафабрыкі Вярхоўны суд агучыў 10 чэрвеня. Яе прызналі вінаватай ва злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і прыгаварылі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі, аднак улічваючы адбыты за кратамі тэрмін і амністыю, Шарэйку выпусцілі ў зале суда.
У першыя хвіліны на свабодзе "сенатарка" паведаміла журналістам, што не мае ні на каго крыўдаў і калі ёй дазволяць, то з радасцю вернецца на сваё працоўнае месца.
![Супрацоўнікі Віцебскай птушкафабрыкі сустракаюць Шарэйку (фотафакт)](/sites/default/files/styles/round_photo/public/paragraphs/round_photo/sharejkasvaboda.jpg.webp?itok=c4UeGbhG)
"Гэта была толькі памылка сістэмы". Што сказала Ганна Шарэйка пасля вызвалення
Як бы там ні было — я дзяржаўны чалавек. І я разумею тую заклапочанасць дзяржавы, каб усюды быў парадак. І, напэўна, вось навядзенне гэтага парадку — яно і адбылося. Бо хочацца, каб усюды было правільна і парадак. Ну, і разбіраюцца ж усюды. Нашы органы нельга падмануць. Яны ўсё адно правераць дакладна, пад лупай. І ўсё ўбачаць... Абвінавачваць нікога я не магу.