Сусветны банк заявіў, што ў 2017 годзе рэцэсія ў Беларусі захаваецца

Сусветны банк заявіў, што ў 2017 годзе рэцэсія ў Беларусі захаваецца

У наступным годзе рэцэсія ў Беларусі захаваецца, аднак спад валавога ўнутранага прадукта зменшыцца ў параўнанні з цяперашнім. Такі прагноз утрымліваецца ў эканамічным аглядзе Сусветнага банка. Яго прэзентацыя адбылася ў Мінску 12 снежня, інфармуе БелаПАН.

Эксперты Сусветнага банка мяркуюць, што ВУП Беларусі знізіцца на 2,7% у бягучым годзе і на 0,9% — у наступным. Паводле іх ацэнкі, аднаўленне беларускай эканомікі пачнецца не раней за 2018 год, але толькі ў выпадку паляпшэння сітуацыі з экспартам.

Прадстаўнікі банка адзначаюць, што сусветныя цэны на сыравінныя тавары, якія экспартуюцца Беларуссю, будуць заставацца на нізкім узроўні, што прывядзе да пагаршэння сітуацыі ў плацежным балансе. У той жа час значнага прагрэсу ў сітуацыі з дыверсіфікацыяй экспарту не адбылося, а дзяржаўны доўг застаецца значным. Таму патрэба ў знешнім фінансаванні захоўваецца высокай.

Што да магчымасцяў Беларусі выйсці на ўстойлівыя тэмпы эканамічнага росту, то эксперты падкрэсліваюць, што такая перспектыва залежыць ад захадаў уладаў па рэструктурызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі