Сваякі пасажыраў збітага "Боінга" падалі ў суд ЗША на Стралкова

У суд Чыкага (ЗША) на былога міністра абароны так званай "Данецкай народнай рэспублікі" Ігара Стралкова (Гіркіна) падалі пазоў ад імя 18 сем'яў людзей, загінулых летась пры крушэнні малайзійскага "Боінга". Сярод сем'яў, якія падалі пазоў — шэсць падданых Вялікабрытаніі. Як адзначае РБК, Стралкова вінавацяць у арганізацыі пуску ракеты, якая збіла самалёт пад Данецкам.

Пазоўнікі патрабуюць ад Стралкова кампенсацыі ў памеры 900 млн долараў. Сваякі загінулых сцвярджаюць, што Стралкоў удзельнічаў у канфлікце на Украіне "з ухвалы Крамля".

Нагадаем, што пры крушэнні самалёта загінулі 298 чалавек. Большасць з іх — грамадзяне Нідэрландаў. Таму менавіта гэтая краіна праводзіць расследаванне авіякатастрофы.

CNN: даказана, што рэйс MH17 збілі прарасійскія сепаратысты

Фота: ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі