Сяргей Касціцын: У НХЛ сварыўся з суддзямі рускім матам, і тыя разумелі
Беларускі нападаючы расійскага хакейнага клуба "Авангард" адказаў на пытанні заўзятараў у сацыяльных сетках.
Між іншым, Сяргей Касціцын распавёў, што лаяўся падчас кожнага матча ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Ён мяркуе, што суддзі разумелі рускі мат, альбо здагадваліся пра значэнне слоў, якія чулі ад беларуса. "Да мяне ж былі рускамоўныя гульцы. Выразы ж адны і тыя", — напісаў Касціцын.
Нагадаем, ураджэнцу Наваполацка Сяргею Касціцыну 26 гадоў. У НХЛ ён выступаў у 2007-2013 гадах, гуляў за "Манрэаль" і "Нэшвіл".