Сёння ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў гуляюць "Баварыя" і "Барселона"
У першым матчы "Барса" разграміла нямецкі клуб — 3:0.
У аўторак, 12 траўня, у матчы 1/2 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў згуляюць "Баварыя" і "Барселона". Пачатак у 21.45 паводле беларускага часу, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2".
Нагадаем, у першым матчы "Барса" выйграла з лікам 3:0. Такая перавага перад паўторным паядынкам практычна гарантуе камандзе Ліянэля Месі месца ў фінале. Мала хто верыць, што "Баварыя" без шэрагу лідараў (Франк Рыберы, Ар'ен Робен, Давід Алаба, Хольгер Бадштубер), якія атрымалі траўмы, зможа адыграцца.
Нямецкія СМІ цытуюць словы Томаса Мюлера: "У нас усё яшчэ ёсць шанец, мы ж "Баварыя"... Я веру ў нашу каманду... Я б не сказаў, што нам будзе патрэбны цуд".
Адзначым, што ў першым матчы 1/2 фінала "Ювентус" выйграў у мадрыдскага "Рэала" — 2:1. Іх паўторны матч прызначаны на 13 траўня.
Фота: Reuters