Тадэвуш Кандрусевіч можа вярнуцца ў Беларусь ужо сёння

Тадэвуш Кандрусевіч / catholic.by
Тадэвуш Кандрусевіч / catholic.by

Ёсць імавернасць, што кіраўнік беларускага Каталіцкага касцёла Тадэвуш Кандрусевіч ужо сёння прыедзе ў Мінск. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё расказаў прэс-сакратар Каталіцкага касцёла Юрый Санько.

— Мы чакаем, што здарыцца цуд і мы зможам перажыць свята з нашым мітрапалітам. Спадзяюся, што сёння ці заўтра ён ужо будзе ў Мінску. Гэта, вядома, радасная навіна. Але мы не закранаем пытанні таго, што яму "дазволілі" ўехаць, бо не ведаем, чаму забаранілі. Тое, што ён будзе разам з намі, — вельмі важна. І для каталіцкай супольнасці, і для вернікаў, якія ўсе чатыры месяцы маліліся аб вяртанні мітрапаліта. Голас мітрапаліта заўсёды быў важным, аб'ектыўным, — пракаментаваў навіну аб вяртанні Кандрусевіча Юрый Санько. 

22 снежня апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч заявіў, што арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч больш не мае перашкод для вяртання ў краіну. Раней аб вяртанні ў Беларусь кіраўніка Каталіцкага касцёла гаварыў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей. Адпаведнае даручэнне, па яго словах, даў Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі