Топ-5: навіны 27 сакавіка

Топ-5: навіны 27 сакавіка

Мікалай Статкевіч знайшоўся ― з пятніцы ён быў у СІЗА КДБ

Раніцай 27 сакавіка палітык, якога трое сутак шукалі ўсёй краінай, нечакана прыехаў дадому ў мінскую Лошыцу на таксоўцы.

Высветлілася, што з пятніцы Статкевіч знаходзіўся ў СІЗА КДБ. У Еўрарадыё атрымалася ўзяць у яго інтэрв’ю.

Топ-5: навіны 27 сакавіка

У Мінску прайшло 120 судовых працэсаў над затрыманымі за выходныя людзьмі. Судзілі тых, каго затрымалі 25 сакавіка, на Дні Волі, і тых, хто на наступны дзень выйшаў выказаць сваю падтрымку затрыманым.

Як адзначаюць праваабаронцы, прысуды выносілі самыя розныя — гэта штрафы ад 4 да 80 базавых велічыняў. А таксама арышты ад 4 да 25 сутак. 

Топ-5: навіны 27 сакавіка
Фота з сацыяльных сетак

Ініцыятыва BY_help, разгорнутая ў інтэрнэце з мэтай дапамогі сем'ям людзей, арыштаваных у Беларусі, на раніцу 27 сакавіка сабрала больш за 13 тысяч долараў.

Паводле каардынатараў ініцыятывы, сярод тых, хто найбольш актыўна ўдзельнічае ў зборы сродкаў для сямей арыштаваных па справе так званых "масавых беспарадкаў" — амерыканцы, жыхары Прагі, беларуская дыяспара ў Польшчы і палякі ў цэлым.

Топ-5: навіны 27 сакавіка
Фота БЕЛТА

Пра гэта 27 сакавіка журналістам паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пасля дакладу Аляксандру Лукашэнку. Па словах міністра, пэўныя элементы гэтай сістэмы ў Беларусі ўжо існуюць: гэта некалькі тысяч аб'ектаў, абсталяваных відэакамерамі, лініі перадачы даных, серверы, лакальныя сеткі. На працягу года-двух плануецца стварыць відэаназіранне на дзвюх-чатырох тысячах аб'ектаў, а новая сістэма аб'яднае камеры і спецыяльныя дэтэктары па ўсёй краіне.

Топ-5: навіны 27 сакавіка
Фота з сацсетак

Раніцай 27 сакавіка ў Мінску з'явіліся новыя графіці. Іх аўтары адрэагавалі на апошнія падзеі ў нашай краіне. На графіці былі выявы сілавікоў з надпісамі: "Гэта я ганаруся формай і метадамі НКУС, "Гэта я кірую разгонамі мірных сходаў грамадзян. За вашы грошы", "Гэта мы з пацанамі выкрадаем людзей".

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі