У аўторак чакаюцца невялікія дажджы і парывісты вецер
19 жніўня ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах з'явіцца слабы туман.
Вецер будзе паўднёва-заходнім, 5-10 метраў за секунду, месцамі — з парывамі да 14 метраў у секунду, адзначае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе +10...+16 градусаў, днём прагназуецца ад 20 да 25 градусаў цяпла. Па паўднёвым усходзе Беларусі паветра прагрэецца да +27 градусаў.
Фота — selfhacker.ru