У Беларусі могуць вярнуць даверанасці на аўтамабілі
Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Аляксандр Канюк, выступаючы на сесіі Савета Рэспублікі.
Савет Рэспублікі 28 чэрвеня ўхваліў праект закона "Пра ўнясенне змен і дадаткаў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення". Гэты прававы акт быў прыняты Палатай прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях 19 чэрвеня.
Пра даверанасці генпракурор згадаў у сувязі з тым, што ў п'яных кіроўцаў, якія здзейснілі паўторнае парушэнне, плануецца канфіскоўваць аўтамабілі. Па словах Канюка, якія перадае БелаПАН, Канстытуцыя тут не парушаецца, бо такая магчымасць прадугледжана артыкулам 23 Асноўнага закона.
Нагадаем, што змены ў закон робяць больш жорсткім пакаранне за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым выглядзе.
Па звестках МУС, штогод у Беларусі за кіраванне ў нецвярозым выглядзе затрымоўваюць 50—55 тысяч кіроўцаў.
Фота — blog.truck-center.ru