У Беларусі распадаецца кожны другі шлюб
За 2018 год у Беларусі было 60 714 шлюбаў і 33 152 разводы. Такім чынам, на 1000 шлюбаў прыпала 546 разводаў. Такія лічбы прыводзяцца ў зборніку Белстата "Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь".
Для параўнання: у 2017 годзе на 1000 шлюбаў было 483 разводы, у 2016-м — 506, у 2015-м — 402.
Пры гэтым гараджане разводзяцца часцей, чым жыхары вёсак — 570 і 416 разводаў адпаведна на 1000 шлюбаў.
Часцей за ўсё рэгіструюць шлюбы ў Мінску. Праўда, і разводаў у сталіцы таксама больш за ўсё па краіне. На 14 425 шлюбаў у Мінску летась прыпала 7547 разводаў.