У Брэсцкай крэпасці ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года (фота)

Краязнаўца Ігар Бараноўскі распавядае:



"Раман Рагінскі [адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 года] у Берасці сядзеў “На Брыгітках”. Пазней тут сядзеў Сцяпан Бандэра [будучы кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў]. А ўжо пры Саветах гэтая турма стала самай буйной у Заходняй Беларусі. Яны была перапоўненая ў два разы адносна сваёй максімальнай напаўняльнасці... 22 чэрвеня 1941 года ў камеры смяротнікаў турмы “На Брыгітках” сядзелі кардынал Свёнтак [будучы кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі] і баптысцкі прапаведнік, дзеяч БНР Лукаш Дзекуць-Малей. З гэтай турмы яны вызваліліся 23 чэрвеня".



Турма (былы кляштар) была ўзарваная пасля Другой сусветнай вайны, таму ўшанаванне памяці прайшло на месцы, дзе яна была — каля ўзвышша, парослага кустаўём, крапівой і дрэвамі.



Ва ўскладанні кветак узялі ўдзел 15 актывістаў розных грамадскіх арганізацый. Яны, дарэчы, раздалі наведнікам Брэсцкай крэпасці буклеты аб паўстанні 1863 года.
 


Турма “На Брыгітках”, архіўнае фота.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі