У Мінску сустрэнуцца Лукашэнка і Пуцін, пагавораць пра Баўмгертнера
Сітуацыю з гендырэктарам "Уралкалія", які знаходзіцца пад хатнім арыштам у беларускай сталіцы, яны ўжо абмеркавалі ў тэлефоннай размове.
Пра гэта паведаміў памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў. Паводле яго слоў, "сустрэча будзе ў чацвер, на яе адводзіцца дастаткова часу, і мы спадзяемся, што яна будзе змястоўная, выніковая і канструктыўная".
РІА "Новости" адзначае, што рынак пасля амаль трох месяцаў калійнага канфлікту з нецярпеннем чакае сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расіі.
У Расіі не гатовыя плаціць Беларусі выкуп за Баўмгертнера — 100 млн долараў
Нагадаем, 24-25 кастрычніка ў Мінску ў Палацы Незалежнасці пройдуць паседжанні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў і Савета кіраўнікоў дзяржаваў СНД. Тым часам стала вядома, што прэзідэнт Кыргызстана адмовіўся ехаць на саміты ў Мінск. У прэс-службе кіраўніка кыргызскай дзяржавы не патлумачылі прычыну адсутнасці прэзідэнта Алмазбека Атамбаева ў беларускай сталіцы.
Лукашэнка і трое яго сыноў пасадзілі ёлку каля Палаца Незалежнасці (фота)
Фота — ria.ru, БЕЛТА